Лазавік: за Лукашэнку ўжо здалі 1,1 млн. подпісаў

27.10.2010 12:53
Архив Редакция

У выбарчыя камісіі здадзена ўжо 1,1 млн. подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы цяперашняга прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. "Такім чынам, неабходны мінімум подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты перавышаны на мільён", — сказаў прадстаўнік ЦВК.

Пры гэтым Мікалай Лазавік выказаў надзею, што пацвердзяцца заявы і астатніх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, якія заявілі аб зборы больш як 100 тыс. подпісаў, перадае БелаПАН.

«Большасць прэтэндэнтаў вырашылі здаваць падпісныя лісты ў апошнія дні», — дадаў сакратар ЦВК.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, неабходны мінімум у 100 тыс. подпісаў сабралі дзесяць патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Гэта дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, прадпрымальнік з Віцебску Уладзімір Правальскі.

Таксама аб пераадоленні стотысячнай мяжы заявілі лідар аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч, кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч і дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітры Ус.

Акрамя таго, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты подпісы сабралі ініцыятыўныя групы лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава і старшыні Савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктара Цярэшчанкі.

Как вам новость?
Головоломки