Лідар расійскіх геяў не прасіў прытулку ў Беларусі

20.09.2010 12:31
Архив Редакция

Арганізатар маскоўскіх гей-парадаў у Маскве Мікалай Аляксееў абверг чуткі аб тым, што ён мае намер прасіць ўлады Беларусі даць яму палітычны прытулак. Інфармацыю пра гэта, а таксама пра тое, што лідар расійскіх геяў знаходзіцца ў Беларусі, распаўсюдзілі 17 верасня некаторыя інфармацыйныя агенцтвы.

Аднак 18 верасня Мікалай Аляксееў паведаміў, што «ніякіх СМС, што датычацца Мінску», ён не адпраўляў. Акрамя таго, прадстаўнік беларускага ЛГБТ-руху Сяргей Андросенка выказаў сумневы наконт таго, што Мікалай Аляксееў наогул быў у Беларусі. Паводле яго слоў, ні з кім з актывістаў гей-руху ў Мінску расійскі актывіст не звязваўся, перадае БелаПАН.

Як паведамляў Тэлеграф, раней паступалі паведамленні аб тым, што 15 верасня Мікалая Аляксеева затрымалі невядомыя людзі і супрацоўнікі міліцыі ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» перад вылетам у Швейцарыю. Пасля гэтага інфармацыі аб тым, дзе знаходзіцца Мікалай Аляксееў, не было каля сутак, а сувязь з ім адсутнічала.

Праз суткі мужчына выйшаў на сувязь і распавёў аб тым, што яго вывезлі за горад у АУС, дзе дапытвалі і патрабавалі, каб ён падпісаў паперы з адкліканнем справы аб гей-парадах з Еўрапейскага суда. Зрэшты, рабіць гэтага расійскі актывіст не стаў.

Как вам новость?
Головоломки