Лідараў "Гавары праўду!" адпусцілі без прад'яўлення абвінавачанняў

21.05.2010 15:49
Архив Редакция

Лідара грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзіміра Някляева, а таксама актывіста кампаніі Андрэя Дзмітрыева і рэдактара газеты "Таварыш" Сяргея Возняка адпусцілі з Ленінскага РУУС Мінска без прад'яўлення абвінавачанняў. Па словах Уладзіміра Някляева, кампанія "Гавары праўду!" будзе працягвацца.

«Калі ў нас на офісе канфіскавалі «жалеза», гэта не значыць, што мы спынім кампанію», — цытуе «Беларускі партызан» словы Уладзіміра Някляева. Аднак актывісты кампаніі ўсё яшчэ застаюцца ў статусе падазраваных.
Уладзімір Някляеў адзначыў таксама, што для яго не былі нечаканасцю апошнія дзеянні ўлад. Па словах лідара «Гавары праўду!», ён быў гатовы «да нечага падобнага  і чакаў толькі, што адбудзецца ўсё пазней — пасля абвяшчэння пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах».
У сваю чаргу, Сяргей Возняк паведаміў, што яго затрыманне, як ён мяркуе, адбылося пасля званку з друкарні. Рэдактар газеты «Таварыш» расказаў, што чатыры тыдні таму ён прыйшоў у адну з друкарняў Мінску, каб ацаніць магчымасць друку матэрыялаў кампаніі «Гавары праўду!», перадае БелаПАН. Сяргей Возняк мяркуе, што супрацоўнікі друкарні даклалі пра гэта ў праваахоўныя органы. 
Як раней паведамляў Тэлеграф, 18 траўня прайшлі масавыя вобшукі ў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл па ўсёй краіне. Таксама прайшлі ператрусы ў мінскім офісе кампаніі «Гавары праўду!» і на кватэрах яе актывістаў. Па неафіцыйнай інфармацыі, ператрусы звязаны з нейкай крымінальнай справай, якая, па звестках адных крыніц, узбуджана па факце паклёпу, а іншых — у сувязі з незаконным набыццём тэхнікі.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки