Лётаць у краіны Паўднёва-Усходняй Азіі беларусам будзе танней

04.05.2011 10:01
Архив Редакция

Пасля падпісання пагаднення код-шэрынг паміж нацыянальнымі авіяперавозчыкамі Беларусі і Туркменістана кошт авіяпералётаў ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі для беларускіх грамадзян павінен істотна знізіцца. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартаменту па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Вадзім Мельнік.

Заключэнне код-шэрынгавага пагаднення паміж Беларуссю і Туркменістанам ухвалілі кіраўнікі дзяржаў у ходзе нядаўняга візіту прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Ашхабад. Вадзім Мельнік паведаміў, што згодна з дасягнутай дамоўленасцю гэтае пытанне плануецца канчаткова вырашыць да 1 чэрвеня, перадае БелТА.

«Два бакі, заключыўшы гэтае пагадненне, могуць выкарыстоўваць вельмі моцныя транзітныя магчымасці. Для туркменскіх грамадзян праз Мінск адкрываецца пералёт у 14 краін Еўропы, для беларусаў — праз Ашхабад ўся Паўднёва-Усходняя Азія, уключаючы Кітай, Тайланд, Індыю», — растлумачыў Вадзім Мельнік.

«Гэта эканамічна прывабная лінія. Беларусы пакуль адчуваюць нязручнасці, лётаючы ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі праз Маскву. А тут будзе прамы авіярэйс, прычым за значна меншую цану», — дадаў кіраўнік дэпартаменту па авіяцыі.

Как вам новость?