life:) вітае ўкараненне ў Беларусі паслугі пераноснасці нумара

29.03.2010 15:25
Архив Редакция

Намеснік генеральнага дырэктара сотавага аператара life:) Міхаіл Дземчанка вітаў укараненне дадзенай паслугі ў Беларусі і паведаміў, што яго кампанія "актыўна працуе ў складзе працоўнай групы, створанай у мінсувязі". "Першым чынам, дадзеная паслуга ўкараняецца для і ў інтарэсах абанентаў", — падкрэсліў намглавы беларускага life:).

«Аналіз досведу замежных краін паказвае, што ўкараненне  паслугі пераноснасці мабільнага нумара (MNP), як правіла, ажыццяўлялася па ініцыятыве і на падставе рашэння нацыянальных адміністрацыйных органаў, якія рэгулююць тэлекамунікацыйную галіну. Нарматыўным актам, які ўвёў паслугу MNP для краін Еўрапейскага Саюза і паслужыў штуршком у яе хутчэйшай рэалізацыі, з’яўляецца прынятая ў сакавіку 2002 года Еўрапейскім парламентам дырэктыва Universal Service Directive», — распавёў Міхаіл Дземчанка.

«Паслуга MNP забяспечвае абаненту магчымасць захаваць свой нумар пры пераходзе да іншага аператара ў межах вызначанай тэрыторыі (рэгіёна, краіны). Паслуга MNP мае на ўвазе, што абанент змяняе аператара і/ці пастаўшчыка паслуг, захоўваючы пры гэтым той жа нумар для атрымання абслугоўвання таго ж тыпу. Пры гэтым дапускаецца, што падчас пераносу нумара абанент можа пазбавіцца некаторых паслуг, дадатковых у адносінах да базавага набору», — растлумачыў намгендырэктара кампаніі.

«MNP таксама можна разглядаць у якасці мадэлі абслугоўвання абанента, якая мае дзве відавочныя добрыя якасці: MNP прыводзіць да памяншэння кошту змены аператара для абанента (інфармаванне знаёмых пра змену нумара, прапушчаныя званкі і г.д.), а таксама стымулюе канкурэнцыю паміж аператарамі, што, у сваю чаргу, прыводзіць да падвышэння якасці абслугоўвання і актыўнага ўкаранення праграм лаяльнасці», — адзначыў Міхаіл Дземчанка.

Как вам новость?
Головоломки