Лябедзька: апазіцыя збярэ 100 тыс. подпісаў за Сідорскага

30.07.2010 14:21
Архив Редакция

Адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі можа стаць дзейны прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Пра такую магчымасць заявіў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. У гэтым выпадку, па ягоных словах, апазіцыя збярэ 100 тыс. подпісаў за ягоную кандыдатуру.

Анатоль Лябедзька лічыць, што Сяргей Сідорскі можа стаць «крамлёўскай крэатурай» на прэзідэнцкіх выбарах. Пры гэтым лідар АГП распавёў аб двух магчымых сцэнарах развіцця падзеяў, паведамляе «Беларускі партызан».

Першы сцэнар, па словах Анатоль Лябедзькі, будзе развівацца ў тым выпадку, калі з Аляксандрам Лукашэнкам нешта здарыцца. Тады на наступны дзень прэм’ер-міністр зробіцца выканаўцам абавязкаў кіраўніка дзяржавы.

Пры іншым сцэнары, заявіў адзін з лідараў апазіцыі, дэмакратычныя сілы Беларусі павінны зрабіць сумесную заяву аб тым, што іхні кандыдат — прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі. «Паколькі ён з’яўляецца кіраўніком урада, уладам складана будзе кінуць яго ў турму», — растлумачыў Анатоль Лябедзька.

Тым не менш, заявіў апазіцыйны палітык, гэта толькі гіпатэтычтная магчымасць, бо цяпер беларуская апазіцыя «не ведае, куды дзяваць сваіх ужо наяўных кандыдатаў».

Как вам новость?
Головоломки