Лябедзька: Лукашэнка не можа ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі

30.09.2010 09:06
Архив Редакция

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька лічыць немагчымым і незаконным ўдзел дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў выбарчай кампаніі. "Гэта не эмоцыі, не практыкаванні ў палітычнай гімнастыцы. Гэта сухая, юрыдычная канстатацыя відавочнага факту", — дадаў апазіцыйны палітык.

Па словах Анатоля Лябедзькі, такая выснова заснавана на заключэнні, падрыхтаваным вядомым юрыстам Гары Паганяйлам, перадае сайт АГП.

«Да гэтага ідэя была агучана юрыстам, цяпер — палітыкамі», — адзначыў лідар АГП.

Как вам новость?
Головоломки