Лябедзька: Лукашэнка стварае кааліцыю супраць Расіі

16.07.2010 14:11
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка страціў падтрымку большасці ўнутры краіны, у яго няма падтрымкі і па-за Беларуссю. Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Па словах лідара АГП, такой сітуацыі не было за ўсе 16 гадоў праўлення беларускага лідара. Таму цяпер Аляксандр Лукашэнка стварае кааліцыю супраць Расіі, лічыць апазіцыйны палітык.

«Таму з’явіліся і Чавес, і Саакашвілі (прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес і прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі — Тэлеграф). Цяпер яму вельмі важна знайсці падтрымку рэфарматараў, стварыць кааліцыю з агульнай скіраванасцю — супраць Расіі. Такая кааліцыя яму патрэбна перш за ўсё на постсавецкай прасторы», — цытуе Анатоля Лябедзьку «Независимая газета».

«І няважна, хто пры гэтым становіцца ягоным саюзнікам, — сказаў старшыня АГП. — Аднаго Лукашэнка знайшоў раней, гэта Бакіеў (экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў — Тэлеграф), якога ён прадставіў беларусам як беднага, зусім без грошай выгнанніка. А потым з’явілася інфармацыя аб зніклых у Кыргызстане мільёнах даляраў, а сын Бакіева быў абвешчаны Кіргізскай уладай у вышук, як датычны да знікнення дзяржуласнасці».

Па словах Анатоля Лябедзькі, пасля гэтага «нават беларускія чыноўнікі сталі адмоўна ставіцца да рашэння Лукашэнкі даць прытулак Бакіеву». «Створаная ім самім вертыкаль улады захісталася. А наперадзе — выбары», — падсумаваў лідар АГП.

Как вам новость?
Головоломки