Лябедзька: мяжа Лукашэнкі — 30% галасоў выбаршчыкаў

07.06.2010 10:32
Архив Редакция

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што надыходзячая выбарчая кампанія будзе самай цяжкай з усіх папярэдніх. Па словах палітыка, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на выбарах не здольны атрымаць падтрымку 50% галасоў выбаршчыкаў. "Я магу пагадзіцца, што Лукашэнку падтрымаюць 20-30% выбаршчыкаў, але гэта мяжа, таму ў прыхільнікаў пераменаў ёсць шанец", — сказаў лідар АГП.

«Апошнія дзеянні ўлады супраць грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду!» Паказалі, чаго чакаць ад выбарчай кампаніі. І гэта толькі пачатак. Чым ўлада слабейшая, тым больш брутальныя ейныя паводзіны», — цытуе Анатоля Лябедзьку БелаПАН.

Старшыня АГП адзначыў, што гэта пацвердзілі і выбары ў мясцовыя саветы. «Не паводзіць сябе так палітык, перакананы ў падтрымцы большасці людзей, — сказаў Анатоль Лябедзька. — Наадварот, ён бы ў кожную выбарчую камісію уключыў прадстаўніка ад апазыцыі: глядзіце, маіх людзей падтрымлівае большасць».

Лябедзька: дэмсіламі патрэбны адзіны кандыдат, адна праграма і адзін штаб

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі лічыць, што да пачатку прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі верагоднасць вызначэння адзінага кандыдата ад дэмсілаў невялікая.

Па словах Анатоля Лябедзькі, да пачатку выбарчай кампаніі можа з’явіцца агульная стратэгія перамогі прыхільнікаў пераменаў. «Я думаю, што рэальна чалавекі тры могуць сабраць подпісы, уключаючы нас. Пры паспяховых перамовах з іх ліку можа быць вызначаны адзіны кандыдат, — лічыць старшыня АГП. — Калі такога кандыдата не будзе, яны могуць дамовіцца аб вядзенні сумеснай кампаніі, у прыватнасці, арганізацыі назірання, вылучэнні грамадзянаў у выбарчыя камісіі, і працаваць на вынік».

Анатоль Лябедзька таксама падкрэсліў, што ён і Яраслаў Раманчук — прыхільнікі таго, каб дэмакратычныя сілы ўвайшлі ў прэзідэнцкую кампанію з адзіным кандыдатам, адной праграмай і адным штабам.

Как вам новость?
Головоломки