Лябедзька: мне не даюць спакою лаўры Някляева

07.04.2011 14:23
Архив Редакция

Вызвалены з СІЗА КДБ старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 7 красавіка прыйшоў на паседжанне Нацыянальнага камітэту АГП. Ён паведаміў, што пры вызваленні ў 22:30 6 красавіка ў яго канфіскавалі чатыры сшыткі "з вершамі і думкамі". "Стаў паэтам — лаўры Някляева (паэта і экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева — Тэлеграф) не даюць спакою", — адзначыў ён.

Абвінавачаны па «справе 19 снежня» палітык паведаміў, што ў турме перасякаўся таксама з іншымі яе фігурантамі: Алесем Кіркевічам, Уладзімірам Яроменкам, Аляксандрам Маўчанавым і Аляксандрам Арастовічам, перад «n#####n».

Анатоль Лябедзька паведаміў, што ў СІЗА КДБ у першыя дні пасля затрымання яму прапаноўвалі напісаць «які-небудзь пакяльны ліст» ці выступіць у дзяржСМІ з заявай, абяцаючы за гэта вызваліць яго з СІЗА. Аднак палітык, па яго словах, заявіў, што хутчэй «адгрызе сваю правую руку», чым выступіць з такімі заявамі, перадае БелаПАН.

«Я заўсёды казаў следчым: падобны я на вярблюда? Яны мне адказалі, што не. Таму даказваць, што я ні ў чым не вінаваты і я не вярблюд, цяпер павінны следчыя», — заявіў лідар АГП.

Ён таксама распавёў, што перад вызваленнем высветлілася, што ў КДБ няма яго пашпарта. «Таму невядома, ці сядзеў, уласна, у СІЗА КДБ Анатоль Лябедзька», — падкрэсліў ён.

Як паведамляў Тэлеграф, Анатоля Лябедзьку, які з 20 снежня 2010 года знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, абвінавачанага ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня 2010 года, вечарам 6 красавіка адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. У ходзе мінулых выбараў Анатоль Лябедзька быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука.

Как вам новость?
Головоломки