Лябедзька: МУС "крышуе" крымінальнікаў-фальсіфікатараў

17.11.2010 10:51
Архив Редакция

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ўжо месяц не можа атрымаць адказ Генеральнай пракуратуры Беларусі і міністэрства ўнутраных спраў на ягоны запыт па факце фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў у Старавіленскай выбарчай акрузе ў 2008 годзе. Палітык перакананы, што МУС "з'яўляецца "крышай" для крымінальнікаў, якія фальсіфікуюць вынікі выбарчай кампаніі".

«Да майго звароту ў пракуратуры паставіліся як да небяспечнай пасылкі і тут жа адправілі яе да «сапёраў МУС», гэта значыць да тых, да каго ўласна і былі сфармуляваны асноўныя прэтэнзіі», — растлумачыў Анатоль Лябедзька.

«Вось ужо колькі дзён зварот вандруе па калідорах і кабінетах МУС. Учора я патэлефанаваў Максіму Зінчанку, у якога ў цяперашні час знаходзіцца мой зварот, і паспрабаваў даведацца, як ідзе расследаванне. Міліцэйскі начальнік мяне агаломшыў сустрэчным пытаннем: «А вы асабіста бачылі, як укідвалі бюлетэні?» Калі б бачыў, то да Зінчанкі дакладна б ніколі не звяртаўся», — распавёў лідар АГП.

Па словах Анатоля Лябедзькі, «Максім Зінчанка — гэта просты землякоп, які атрымаў указанне закапаць гэтую справу на максімальна бяспечную глыбіню», перадае сайт АДС.

«Як я зразумеў, Мікалая Казлова (былога падпалкоўніка міліцыі Мікалая Казлова, які распавёў аб фальсіфікацыях на выбарах 2008 года — Тэлеграф) ніхто на допыт альбо гутарку не выклікаў і не мае намеру гэтага рабіць. Пра існаванне яшчэ аднаго сведкі па дадзенай справе Аляксея Бруно прадстаўнік МУС нават не падазраваў. Расследаванне праходзіць абуральна непісменна і непрафесійна. Я да гэтага часу не валодаю ніякай інфармацыяй, хаця мяне абавязаны былі інфармаваць пісьмова», — распавёў Анатоль Лябедзька.

Лідар АГП перакананы, што тыя, хто займаўся фальсіфікацыямі на папярэдніх выбарах, працягнуць бесперашкодна «арганізоўваць патрэбныя лічбы і адсоткі для кандыдата ад улады» і на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Лябедзька плануе правесці пікет каля МУС

«У мяне невялікі выбар: альбо маўчаць, альбо арганізаваць адзіночны пікет каля МУС і патрабаваць сумленнага расследавання фальсіфікацый галасавання на Старавіленскай выбарчай акрузе», — падсумаваў ён.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 25 кастрычніка лідар АГП атрымаў афіцыйны адказ з Генпракуратуры на сваю заяву па факце фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў у Старавіленскай выбарчай акрузе ў 2008 годзе. Генпракуратура паведаміла, што заяву палітыка накіравалі ў міністэрства ўнутраных спраў. Тады лідар АГП заявіў, што Генпракуратура спрабуе такім чынам заняць «пазіцыю страўса, які спрабуе схаваць галаву ў вечную мерзлату».

«Рыгор Васілевіч гэта, вядома ж, не Мікалай Казлоў. Адсюль і прагназаваныя паводзіны кіраўніка Генпракуратуры. Ён прапануе праводзіць праверку тым, хто аказваў ціск на Мікалая Казлова два гады таму. Гэта прыкладна тое ж самае, што даручаць расследаванне забойства таму, хто наймаў кілера. У гэтай сітуацыі давядзецца папрасіць у Васілевіча тлумачэнні, чаму ён ухіляецца ад выканання таго, за што атрымлівае заробак», — адзначыў Анатоль Лябедзька.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки