Лябедзька: ні адзін кандыдат не пагодзіцца быць стаўленікам Крамля

28.07.2010 15:49
Архив Редакция

Ні адзін беларускі кандыдат катэгарычна не пагадзіўся б быць стаўленікам Расіі. Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Аднак, па словах лідара АГП, упершыню за 16 гадоў можна чакаць, што прэзідэнт Беларусі не атрымае публічнай адкрытай падтрымкі з боку Крамля.

«Гэта будзе новай оысай ў працэсе прэзідэнцкіх выбараў», — заявіў Анатоль Лябедзька. Акрамя таго, можна чакаць, што Крэмль здыме табу для бізнэсу на падтрымку тых ці іншых палітычных праектаў у Беларусі, што да апошняга часу было рэальна, распавёў апазіцыйны палітык, паведамляе «Труд».

Пры ўмове рэалізацыі гэтых двух фактараў сумесна з заканчэннем манаполіі Аляксандра Лукашэнкі на расійска-беларускія адносіны ў Беларусі складзецца, па словах аднаго з лідараў апазіцыі, цалкам новая сітуацыя.

Анатоль Лябедзька лічыць, што ў цяперашніх умовах беларускай апазіцыі будзе няпроста прыйсці да ўлады. Па словах лідара АГП, поспех будзе залежаць ад таго, ці зможа апазіцыя прапанаваць выбаршчыку адзінага кандыдата і каштоўнасную альтэрнатыву, ці зможа адказаць на пытанні, якія хвалююць людзей.

«Сёння гэта не столькі пытанні дэмакратыі, колькі празаічныя: заработная плата, адукацыя, медыцына. Усе шанцы ёсць. Зможам выкарыстаць ці не — час пакажа, але такіх шанцаў не было на працягу 16 гадоў», — сказаў Анатоль Лябедзька.

Лябедзька: у 50% беларусаў ёсць чаканне новага чалавека

Па словах апазіцыйнага палітыка, 50% беларусаў чакаюць прыходу да ўлады новага чалавека. «Гэтым чаканням трэба прадставіць асобу. Бо ў 2001 годзе шматлікія галасавалі за Уладзіміра Ганчарыка не таму, што ён сымпатычны асабіста як кандыдат, а менавіта таму, што ён быў адзіны ад апазіцыі. Сёння не менш за дзесяць чалавек маюць прэзідэнцкія амбіцыі, але, калі пачнецца выбарчая кампанія, усё гэта зменшыцца да трох-чатырох ініцыятыўных груп, якія змогуць сабраць 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі. І паміж імі пачнецца перамоўны працэс», — расказаў Анатоль Лябедзька.

Старшыня АГП лічыць, што стратэгія выхаду Беларусі з крызісу, якая праводзіцца сёння ў дзяржаве, можа сур’ёзна пахіснуць імідж дзейнага прэзідэнта. «Лукашэнка выкарыстоўвае адзіныя лякі — гэта крэдыты. І ў яго толькі і баліць галава аб тым, як іх вяртаць і дзе браць новыя. З такой эканамічнай стратэгіяй Лукашэнка калі нават не ў гэтым годзе, то праз паўгады сядзе ў лужыну», — заявіў Анатоль Лябедзька.

Менавіта таму, па словах аднаго з лідараў апазіцыі першыя крокі, у выпадку перамогі на выбарах, новай уладзе трэба будзе рабіць у эканоміцы. У тым ліку, у чымсьці давядзецца прыняць не зусім папулярныя рашэнні.

«Лукашэнка стварыў мадэль эканомікі, якая працуе выключна на наркотыках — танных энерганосьбітах. Але ён не стварыў галоўнага — канкурэнтаздольнай эканомікі, і гэта давядзецца рабіць новаму ўраду. Адзін з пунктаў праграмы — на працягу трох гадоў стварыць мільён новых працоўных месцаў. І калі гэта будзе рэалізавана, то мы будзем мець давер людзей, а значыць, шанец на перамены», — падсумаваў кіраўнік АГП.