Лябедзька прапанаваў па-новай падпісаць дэкларацыю аб суверэнітэце Беларусі

27.07.2010 10:46
Архив Редакция

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ініцыяваў падпісанне тэксту дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі па-новай. "Час бязлітасны. Ужо няма ў жывых многіх нашых калегаў, тых, хто ініцыяваў прыняцце гістарычнага дакумента, тых, хто галасаваў за дэкларацыю", — сказаў апазіцыйны палітык.

«Я думаю, гэта правільна і важна — мець тэкст дэкларацыі, пад якім стаяць подпісы яе бацькоў. Няхай гэта і адбудзецца з 20-гадовай затрымкай, але затрымацца не значыць спазніцца назаўсёды. Гэта частка гісторыі незалежнай, еўрапейскай Беларусі», — цытуе Анатоля Лябедзьку сайт АГП.

Па словах лідара партыі, дэкларацыя — як палатно жывапісцаў эпохі Адраджэння. «Чым далей час, тым больш захопленыя водгукі і вышэйшая цана», — пракаментаваў Анатоль Лябедзька сваю ініцыятыву.

У гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў з дня абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Как вам новость?