Лябедзька прарочыць новыя эканамічныя войны з Расіяй

25.06.2010 10:48
Архив Редакция

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Анатоль Лябедзька лічыць, што канфліктная сітуацыя паміж Масквой і Мінскам — гэта сістэмны крызіс адносінаў. Па яго словах, нядаўняй ўзаемнай аплатай даўгоў па газе канфлікт не завершыцца. Апазіцыйны палітык назваў гэтую сітуацыю, як "канец пачатку".

«Не для таго ўсё пачыналася, каб у выніку прыйсьці да хэпі-энду. Гэта канец пачатку. Сітуацыя ў стане крызісу, войны будуць працягвацца, прычым не толькі па газавым кірункі, але і па іншых, — праблемаў назапасілася больш чым дастаткова» — прыводзіць словы лідара партыі сайт АГП.

Анатоль Лябедзька ўпэўнены, што падчас будучай прэзыдэнцкай кампаніі «Крэмль можа публічна не падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, а па-другое, Крэмль можа зняць табу для расійскага бізнэсу на ўдзел у бізнэс-праектах у Беларусі». «А гэта ўжо зусім іншая якасць стасункаў», — адзначыў палітык.

Как вам новость?
Головоломки