Лябедзька: праз два тыдні беларуская апазіцыя можа аб'яднацца

20.06.2011 14:27
Архив Редакция

На думку лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, у Беларусі "ёсць сур'ёзныя перадумовы для кансалідацыі і аб'яднання беларускай апазіцыі". Пра гэта ён заявіў па выніках серыі двухбаковых і шматбаковых кансультацый. "Гэта можа быць канфігурацыя, якая аб'ядноўвае ўсе дзеяздольныя палітычныя арганізацыі краіны", — сказаў ён.

Аб’яднанне «можа адбыцца ў бліжэйшыя два тыдні». «І для гэтага ёсць палітычная воля лідараў розных структур», — адзначыў палітык, перадае сайт АГП.

Як паведамляў Тэлеграф, раней Анатоль Лябедзька заяўляў, што ў Беларусі склалася «якасна новая сітуацыя» для апазіцыі афіцыйным уладам краіны. «Мне сітуацыя падабаецца. У яе цяпер іншая якасць. Прастора для апазіцыі пашырылася», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки