Лябедзька: Раманчук не створаны для такіх кампаній, як у нас

11.04.2011 15:13
Архив Редакция

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, вызвалены 6 красавіка з СІЗА КДБ, пакуль яшчэ не ведае "ўсіх нюансаў" сітуацыі з экс-кандыдатам у прэзідэнты ад АГП Яраславам Раманчуком. "Яраслаў Раманчук не створаны для такіх кампаній, якія праводзяцца ў Беларусі, я гэта цяпер разумею. І гэта дзесьці і мая віна, што я да канца не дадумаў, што можа быць вось такі сцэнар", — заявіў ён.

«Яраслаў сказаў, што калі б ён гэтага не зрабіў, то была б фізічная расправа нада мной і іншымі людзьмі. Не ведаю, як бы я ў гэтай сітуацыі дзейнічаў», — адзначыў Анатоль Лябедзька, перадае БелаПАН.

«Пасля вызвалення ў мяне склалася ўражанне, што многія лічаць самай вялікай праблемай у краіне справу Раманчука, але гэта не так. Так, Яраслаў Раманчук — адзін з людзей, да паводзін якіх ёсць пытанні. Іншая справа, што ў сілу нейкіх абставінаў ён узяў усё на сябе, як губка», — падкрэсліў лідар АГП.

Анатоль Лябедзька адзначыў, што мае намер перафармаваць каманду, паколькі «павінен разумець, хто ёсць хто ў гэтай камандзе».

Як раней паведамляў Тэлеграф, Яраслаў Раманчук 20 снежня зрабіў заяву, што апазіцыйныя лідары Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Віталь Рымашэўскі справакавалі беспарадкі і ажыццявілі спробу захопу Дома ўрада, ставячы пад пагрозу жыцці тысяч чалавек.

Как вам новость?
Головоломки