Раманчук: ЕС і ЗША не ведаюць, што рабіць з Беларуссю

14.06.2010 15:44
Архив Редакция

Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Яраслаў Раманчук заявіў, што пакуль Еўропа і ЗША думаюць, што ім рабіць з Беларуссю, у Канадзе ўжо вызначыліся па гэтым пытанні. Такую заяву эканаміст зрабіў 14 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, каментуючы вынікі візіту прадстаўнікоў беларускай апазіцыі ў Канаду.

«Канада ўжо дакладна вызначылася ў сваіх прыярытэтах пры супрацоўніцтве з Беларуссю, — сказаў Яраслаў Раманчук. — Інвестыцыі з Канады магчымыя толькі пасля дэмакратычных рэформаў, устанаўлення рэальнай свабоды сродкаў масавай інфармацыі, плюралізму меркаванняў».

Намеснік старшыні партыі таксама дадаў, што паездка апазіцыйных палітыкаў у Канаду паказала дыпламатычны правал беларускіх уладаў на канадскім кірунку, перадае БелаПАН.

У сваю чаргу, старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі трацяць ў Еўразвязе шмат часу на «нейкія перамовы і дамоўленасці».

«Канада, магчыма, нават большы прыярытэт для АГП, чым Еўропа і ЗША», — сказаў лідэр АГП. Па словах Анатоля Лябедзькі, у Канадзе «дамаўляцца можна хутка»,

Паездка ў Канаду прадстаўнікоў беларускай апазіцыі адбывалася з сёмага па дзявятага чэрвеня. У склад дэлегацыі ўвайшлі лідар АГП Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні партыі Яраслаў Раманчук, міжнародны сакратар АГП Андрэй Дзмітрыеў і лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», Паэт Уладзімір Някляеў.

Как вам новость?