Лябедзька: улады ўгаворваюць апазіцыю працягнуць удзел у выбарах

02.04.2010 12:05
Архив Редакция

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька заявіў, што ўлады "досыць хваравіта" адрэагавалі на рашэнне АГП адмовіцца ад удзелу ў мясцовых выбарах. Мы назіраем, што на месцы пайшоў загад змяніць рашэнне пра нерэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных арганізацый. Улады ўгаворваюць апазіцыянераў працягнуць удзел у выбарах", — адзначыў палітык.

Па меркаванні Анатоля Лябедзькі, калі б дэмакратычныя партыі кансалідавана адмовіліся ад удзелу ў мясцовых выбарах, уладу «можна было б прымусіць вярнуцца да змены выбарчага заканадаўства ў частцы правоў назіральнікаў, працэдуры падліку галасоў», паведамляе сайт АГП.

«Эфект ад рашэння АГП адмовіцца ад удзелу ў выбарах ёсць. Але ён мог бы быць значна большым, калі б яго падтрымала больш палітычных структур», — падкрэсліў апазіцыйны палітык.

Как вам новость?