Лябедзька знайшоў падтрымку і паразуменне ў Нямеччыне

13.09.2010 11:51
Архив Редакция

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька распавёў, што ў ходзе працоўнай паездкі ў Германію, АГП знайшла "падтрымку і ўзаемаразуменне па ўсіх пытаннях" у нямецкіх чыноўнікаў. Візіт прадстаўнікоў АГП у Германію працягнецца тры дні. Беларускія палітыкі правялі сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрства замежных спраў, ведамства канцлера і Бундэстагу.

У ходзе працоўнай паездкі ў Германію кіраўніцтва партыі сустрэлася ў тым ліку з упаўнаважаным па правах чалавека ўрада Германіі Маркусам Ленінгам і выканаўчым дырэктарам Усходняга камітэту нямецкай эканомікі Райнэрам Лінднэрам, перадае сайт АГП.

«Мы не ўтойваем, што гэтая паездка частка агульнай падрыхтоўкі да будучай прэзідэнцкай кампаніі, у ходзе якой адбылася прэзентацыя нашага кандыдата, яго праграмы і часткі каманды», — заявіў Анатоль Лябедзька.

Па яго словах, у МЗС Нямеччыны членаў АГП запэўнілі, што «ў сённяшніх умовах няма ніякіх падставаў для адмены кропкавых санкцый у адносінах беларускіх чыноўнікаў», а таксама ў тым, што Германія плануе актыўна ўдзельнічаць у назіранні за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі.

«У ведамстве канцлера ёсць разуменне, што неабходна ўвязваць пытанне крэдытаў з праблемай палітычнай лібералізацыі», — адзначыў Анатоль Лябедзька.

У працоўнай паездцы АГП, акрамя Анатоля Лябедзькі, прынялі ўдзел, намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук, кіраўнік экспертнай рады пры АГП Станіслаў Багданкевіч, прэм’ер-міністр Беларусі ў 1994-1996 гадах Міхаіл Чыгір, адна з лідарак жаночага руху Беларусі Людміла Пеціна і праваабаронца Антаніна Кавалёва.

Как вам новость?
Головоломки