"Ляпісы" выпусцілі музычную паштоўку для беларусаў усяго свету

29.12.2010 16:29
Архив Редакция

Гурт "Ляпіс Трубяцкой" вырашыла павіншаваць беларусаў усяго свету з Калядамі і Новым годам музычнай паштоўкай — беларускамоўнай песняй "Грай" з рыхтаванага новага альбома.

«Напярэдадні цудоўнага свята мы вырашылі выпусціць песню на беларускай мове, у якой хочам падарыць усім беларусам адчуванне вясны і святочных цудаў, а таксама падтрымаць іх веру ў светлую будучыню, пазітыў і немінучую перамогу дабра над любымі казачнымі пачварамі, — тлумачыць Сяргей Міхалок. — Мы прапануем беларусам, якія жывуць у розных кутках зямнога шара, устаць ў карагод, праспяваць гэтую песню хорам і вярнуць у нашы шэрагі веру ў сяброўства, братэрства і любоў».

Паслухаць і спампаваць песню можна на сайце www.lyapis.com.

«Грай» — першы беларускамоўны сінгл з будучага альбома «Ляпісаў», праца над якім ужо амаль завершана. Як прызнаўся нядаўна Сяргей Міхалок, новы дыск павінен разбурыць стэрэатып аб тым, што «Ляпісы» — гэта ска-панк-гурт. Выхад альбома вызначаны на сакавік 2011 года.

Как вам новость?
Головоломки