Лявонаў заклікаў Лукашэнку стаць на калені перад Расіяй

03.12.2010 16:32
Архив Редакция

Экс-міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Васіль Лявонаў у адкрытым лісце заклікаў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку стаць на калені і падзякаваць Расіі за тое, што тая «ў цяжкія гады працягнула руку дапамогі, усе гады вашага кіравання датавала нашу стратную эканоміку». Ён параіў кіраўніку дзяржавы папрасіць палітычнага прытулку ў Расеіі або гарантыі бяспекі для сябе і сваёй сям'і.

«Каб не падвяргаць сур’ёзным непрыемнасцям ні сябе, ні сваіх блізкіх людзей, ні тых, хто праводзіць у жыццё вашу палітыку, вертыкаль — зрабіце добрую справу для дзвюх трацін беларусаў, якія жадаюць бачыць на вашым месцы іншага чалавека. На будучым рэспубліканскім сходзе выбачыцеся перад людзьмі за свае памылкі», — заявіў Васіль Лявонаў, перадае «Народная воля».

«І, паверце, яны (людзі — Тэлеграф) прабачаць вам. Прабачаць і тым, хто аддана праводзіў у жыццё ўсе вашыя ўказанні», — адзначыў былы міністр.

Как вам новость?
Головоломки