Будаўніцтва ліній электраперадачы для АЭС у Беларусі пачнецца ў 2012 годзе пасля завяршэння праектных працаў і вызначэння падраднай арганізацыі. Праект уключае ў сябе будаўніцтва 646,2 кіламетраў ЛЭП напружаннем 330 кВ, якія далучаюцца да будаванай размеркавальнай прылады атамнай электрастанцыі, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.
Увод у эксплуатацыю атамнай электрастанцыі будзе ажыццяўляцца паэтапна. Для першага энергаблока АЭС магутнасцю 1200 МВт да 2016 годзе неабходна пабудаваць ЛЭП напружаннем 330 кВ, працягласць якіх складзе каля 400 кіламетраў. Таксама неабходна ўвесці ў эксплуатацыю падстанцыю «Паставы» напружаннем 330 кВ. Рэшта аб’ёмай працы будзе выканана да ўводу другога энергаблока АЭС, які намечаны на 2018 год, перадае БелТА.
Праект уваходзіць у стратэгію рэалізацыі інвестыцыйных праектаў мінэнерга з прыцягненнем кітайскіх крэдытных рэсурсаў. У цяперашні час мінэнерга, ДВА «Белэнерга» і РУП «Гроднаэнерга» вядуць перамовы з магчымымі інвестарамі па рэалізацыі праекту «пад ключ». Пры гэтым знешнія крэдытныя рэсурсы плануецца накіраваць на аплату будаўніча-мантажных прац і пастаўку асноўнага абсталявання.
Цяпер райвыканкамы, на землях якіх будуць узводзіцца электрасеткавыя аб’екты, афармляюць дакументы на адвод зямельных участкаў пад будаўніцтва. Пры гэтым трасы ліній электраперадачы 330 кВ выбіраюцца з улікам нанясення мінімальнай шкоды навакольнаму асяроддзю.