Ліўнёвы калектар у Мінску дабудуюць да 2018 года

26.05.2010 18:04
Архив Редакция

Будаўніцтва ліўнёвага калектара ў Мінску завершыцца толькі да 2018 года. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер "Мінскінжпраекту" Уладзімір Котаў. Усяго запланавана пяць этапаў будаўніцтва калектара.

Будаўніцтва першага ўчастку калектара ў мікрараёне «Вяснянка» ўжо завершана. Цяпер вядзецца праектаванне другога і трэцяга ўчасткаў. Агульная працягласць калектара складзе 16 кіламетраў, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
«Да цяперашняга часу кавалачак працягласцю ў 660 метраў ужо пабудаваны, — расказаў Уладзімір Катоў. — Ад вуліцы Нарачанскай да вуліцы Беларускай. У распрацоўцы ў нас знаходзяцца наступныя ўчасткі: вуліца Маякоўскага і да ачышчальных пабудоваў, якія будуць размяшчацца ў прамвузле Калядзічы».
Прыблізны кошт будаўніцтва ліўнёвага калектару ў Мінску складзе 802 млрд. рублёў.

Как вам новость?