Ломаць: Беларусь пашырыць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Кітаем

24.03.2010 09:28
Архив Редакция

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю, кіраўнік беларускай часткі беларуска-кітайскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Зянон Ломаць заявіў пра тое, што Беларусь будзе пашыраць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Кітаем. Пра гэта кіраўнік КДК сказаў 23 сакавіка падчас сустрэчы дзелавых колаў дзвюх краін.

Зянон Ломаць адзначыў, што «падчас візіту ў Мінск 24-25 сакавіка намесніка старшыні Кітая Сі Цзыньпіна будзе падпісана некалькі дакументаў, якія папоўняць дамоўна-прававую базу супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы інвестыцый». «Думаю, што гэтыя дакументы дазволяць шматкроць павялічыць беларуска-кітайскае інвестыцыйнае ўзаемадзеянне», — цытуе БелТА слова старшыні КДК.

Па словах Зянона Ломаця, адным з добрых прыкладаў інвестыцыйнага супрацоўніцтва «можа стаць праект па будаўніцтве з удзелам кітайскага боку мікрараёна Лебядзіны ў Мінску». «Ужо да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе асноўную частку гэтага мікрараёна плануецца завяршыць», — сказаў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю.

Зянон Ломаць падкрэсліў таксама, што Беларусь «разглядае Кітай у якасці свайго стратэгічнага партнёра і шануе сяброўства з гэтай краінай». «У апошнія гады нашы краіны супрацоўнічаюць найболей прадуктыўна, пра што сведчыць і значнае павелічэнне ўзаемнага таваразвароту. Беларусь уважліва назірае за поспехамі Кітая і адзначае рост аўтарытэту гэтай краіны на міжнароднай арэне», — распавёў старшыня КДК.

Как вам новость?
Головоломки