Ломаць: неабходна павысіць планку сацстандартаў

15.10.2010 17:26
Архив Редакция

Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць лічыць, што ў Беларусі пара падняць планку сацыяльных стандартаў і напоўніць іх якасна новым зместам. «Нарматывы ў сферы адукацыі, культуры, фізкультуры і спорту ў грашовым выражэнні ўжо тры гады не пераглядаліся, а жыццё не стаіць на месцы», — сказаў 15 кастрычніцка кіраўнік КДК.

Звяртаючыся да тэмы медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, Зянон Ломаць спыніўся на выкананні сацыяльнага стандарту па забеспячэнні арганізацый аховы здароўя прыточна-выцяжной вентыляцыяй, а таксама абмеркаваў з удзельнікамі пасяджэння прапановы па замацаванні медыцынскіх кадраў у сельскай мясцовасці, перадае БелТА.

Кіраўнік кантрольнага ведамства таксама закрануў пытанне якасці гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва. Як заўважыў старшыня КДК, «спажыўцы не па статыстычных справаздачах ацэньваюць аб’екты гандлю і службы побыту, а па іх працы». «Няякасным таварам і паслугам не павінна быць месца», — канстатаваў Зянон Ломаць.

Как вам новость?
Головоломки