Ломаць застанецца кіраўніком дзяржкантролю да канца выбараў

28.09.2010 10:21
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вырашыў пакуль не змяняць старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю. Прынамсі, да канца цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў на чале камітэту застанецца Зянон Ломаць. Эксперты лічаць, што кіраўнік дзяржавы не стаў мяняць людзей на ключавых дзяржаўных пасадах напярэдадні выбараў, каб не правакаваць кадравыя разборкі.

Разам з тым, некаторыя эксперты прадказвалі месца кіраўніка КДК былому генеральнаму пракурору і былому сакратару Савета бяспекі Беларусі Віктару Шэйману, перадае «Ежедневник». Кадравыя перастаноўкі могуць быць выкліканы маштабнай антыкарупцыйнай аперацыяй, арганізаванай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў дачыненні да буйных чыноўнікаў КДК.

Так, як раней перадаваў Тэлеграф, у сярэдзіне жніўня гэтага года супрацоўнікі КДК арыштавалі начальніка ўпраўлення расследавання злачынстваў дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК падпалкоўніка Дзмітрыя Адамовіча. Яму прад’явілі афіцыйнае абвінавачанне па частцы 3 артыкулу 430 КК Беларусі (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча). Расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да галоўнага фінансавага следчага Беларусі, працягваецца. Сам Дзмітрый Адамовіч па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай. Тэрмін яго арышту заканчваецца 6 кастрычніка.

Акрамя таго, Савет бяспекі Беларусі правёў праверку ў КДК, у ходзе якой выявіў шэраг парушэнняў у працы Дэпартаменту фінансавых расследаванняў камітэту. Так, Савет Бяспекі высвятліў, што некаторыя высокапастаўленыя супрацоўнікі камітэту дапамагалі бізнэсоўцам сыходзіць ад крымінальнага пераследу. Вінаватых супрацоўнікаў рэкамендавана звольніць.

Как вам новость?
Головоломки