Ліпень-2010 стаўся самым гарачым за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі

30.07.2010 14:55
Архив Редакция

Ліпень гэтага года стаўся самым гарачым за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі (з канца XIX стагоддзя), паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Сярэдняя тэмпература па Беларусі склала +21-24°С, што на 3-5°С вышэй за кліматычную норму.

Самую высокую дзённую тэмпературу 36,2°С зарэгістравалі 23 ліпеня на мэтэастанцыі Жлобін, распавяла Вольга Фядотава. Самымі гарачымі днямі ў ліпені сталіся 18 і 23 ліпеня — тэмпература паветра па рэспубліцы дасягала +31-36°С. Пры гэтым на многіх мэтэастанцый краіны былі пабіты тэмпературныя рэкорды гэтых дзён, а на некаторых — абсалютныя рэкорды месяца, перадае БелТА.

Ападкі ж, што выпалі ў гэтым месяцы, размяркоўваліся па тэрыторыі рэспублікі вельмі нераўнамерна, паведаміла спецыялістка з гідраметэацэнтра. Іх колькасць вагалася ў сярэднім ад 65 да 140 міліметраў, што складае 1-1,5 месячнай нормы. Месцамі на тэрыторыі Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей сумарная колькасць ападкаў дасягала 160-180 міліметраў, што роўна двум месячным нормам. У той жа час у асобных раёнах краіны выпала менш за палову месячнай нормы ападкаў (не больш за 15-45 міліметраў).

Як прагназуюць метэаролагі, жнівень сёлета таксама будзе цяплейшы за звычайны. Па папярэдніх дадзеных, сярэдняя тэмпература паветра будзе на 2°С вышэй за кліматычную норму, то бок +18-19°С. Колькасць ападкаў чакаецца ў межах сярэдніх значэнняў — 62-89 міліметраў.

У першыя дні жніўня дзённая тэмпература будзе дасягаць плюс +25-32°С. На паўднёвым усходзе чакаецца 34-36°С.

Как вам новость?
Головоломки