Літоўскі дэпутат папрасіў прабачэння перад беларусамі за Грыбаўскайце

30.12.2010 12:28
Архив Редакция

Пасля падзеяў у Беларусі 19 снежня літоўскія палітыкі заклікаюць зноў вярнуцца да санкцый супраць беларускіх уладаў. Акрамя таго, дэпутат Мантас Адоменас папрасіў прабачэння перад беларусамі за некампетэнтных назіральнікаў ад Літвы і падтрымку прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце свайго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі.

«Хачу, у першую чаргу, папрасіць прабачэння за Літву. Так, мы прынялі рэзалюцыю, ды, у апошнім пункце заклікаем аднавіць санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў. Аднак — што кідаецца ў вочы, чаго мы не зрабілі ці зрабілі не так? Наша дэлегацыя АБСЕ была дрэнна арганізавана, дрэнна падрыхтавана. Там было некалькі чалавек, якія адкрыта казалі аб тым, што адбываецца. Аднак нават яны не ведалі пэўных дэталяў, якія былі вядомыя экспертам Цэнтру даследавання Усходу. Дэпутаты былі дрэнна падрыхтаваныя», — цытуе Мантас Адоменаса DELFI.

Дэпутат таксама прынёс свае прабачэнні за выказванні літоўскага прэзідэнта Далі Грыбаўскайце. Як паведамляў раней Тэлеграф, у лістападзе палітык заявіла, што перамога Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі абмяжуе ўплыў Расіі на Мінск і дазволіць захаваць стабільнасць у суседняй з ЕС краіне. Таксама, па яе словах, Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца гарантам палітычнай і эканамічнай стабільнасці Беларусі, а таксама яе незалежнасці.

«Хачу папрасіць прабачэння за нашага прэзідэнта, якая, як вядома, некарэктна выказала сваю падтрымку Лукашэнкі. Я думаю, што яна сама папросіць прабачэння перад вашым народам», — заявіў Мантас Адоменас на сустрэчы з беларускай апазіцыяй ў літоўскім парламенце.

Варэйкіс: Беларусь — краіна з калгасным ладам

Парламенцкі камітэт замежных спраў Літвы правёў слуханні «Гуманітарная катастрофа ў Беларусі», у якіх прымалі ўдзел літоўскія дэпутаты і прадстаўнікі выбарчых штабоў альтэрнатыўных беларускіх кандыдатаў у прэзідэнты. Як сцвярджае старшыня камітэту Эмануэліс Зінгерыс, пасля слуханняў дэпутаты збіраюцца звярнуцца ў Еўрапарламент з просьбай расследаваць тое, што здарылася ў Мінску і перагледзець палітыку Еўропы ў дачыненні да Беларусі.

Літоўскія палітыкі заяўляюць, што расчараваныя ў Еўрасаюзе. Напрыклад, член Сойму Літвы Эгідзіюс Варэйкіс адзначыў, што за апошнія 20-30 гадоў фармулёўкі дакументаў ЕС сталі больш карэктнымі, а Брусель лічыць, што не трэба «занадта лаяць Лукашэнку».

«Я кажу, што гэта краіна з калгасным ладам. Ёсць старшыня калгасу, які кіруе краінай, як калгасам, там выбары не па правілах старшыні калгасу немагчымыя. Вы самі ведаеце, што гэта не выбары, гэта просьба — калгаснікі павінны пацвердзіць сваю павагу да старшыні. А старшыню ўсё роўна, любяць яго ў Страсбургу, Бруселі, галоўнае — каб калгас добра працаваў», — заявіў кансерватар Эгідзіюс Варэйкіс.

На думку палітыка, у Бруселі спадзяюцца, што Аляксандр Лукашэнка аднойчы зменіцца і рэфармуе свой рэжым, як калісьці гэта зрабіў Міхаіл Гарбачоў.

«Там многія любяць Гарбачова, але не думаю, што Лукашэнка аднойчы прачнецца і вырашыць — буду з сённяшняга дня Гарбачовым, абвяшчу рэформы, у мяне закахаюцца, Захад дасць грошай, і ўсё будзе добра», — лічыць член Сойму.

Зінгерыс: Еўропе ўжо хопіць рабіць Лукашэнку педыкюр

Кіраўнік Камітэту па замежных справах сойма Літвы Эмануэліс Зінгерыс, у сваю чаргу, заявіў на слуханнях па сітуацыі ў Беларусі, што «рабіць педыкюр Лукашэнку, чым займалася еўракамісарка Беніта Ферэра-Вальднер, больш немагчыма».

Ландсбергіс: выкралі Някляева замахваліся на яго жыццё

Еўрапарламентарый Вітаўтас Ландсбергіс лічыць, што ў выніку слуханняў па Беларусі павінен быць падпісаны дакумент з патрабаваннем вызваліць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева. Арышт і збіццё апошняга, мяркуе парламентарый, паказвае на «падліванне алею ў будучы агонь, каб распаўсюдзілася вестка і эмоцыі, пратэсты і абурэнне».

«Тое, што чалавека выцягнулі з лякарні пасля страсення мозгу, — не толькі бесчалавечна, гэта замах на жыццё. Тыя, хто яго вырывае са спакою, магчыма, яго забіваюць. Дай Бог, каб яму ўдалося выжыць», — сказаў Вітаўтас Ландсбергіс.

Палітык заклікаў прыняць рэзалюцыю з патрабаваннем вызвалення Някляева і яго вяртання ў лякарню, «магчыма, нават і не ў Беларусі». Ён таксама сцвярджае, што падстава для масавага збіцця людзей у Мінску, «быў падстроена».

Вітаўтас Ландсбергіс заявіў, што ўлады Расіі не ў стане дапамагчы ў вырашэнні беларускіх праблемаў.

«Я скептычна стаўлюся да магчымасці ўспрымаць Уладзіміра Пуціна як станоўчага дзеяча, які дапаможа вырашыць праблему Лукашэнкі на карысць дэмакратыі і справядлівасці. Падобных рухаў няма і ў самой Расіі», — сказаў ён.

Ландсбергіс: у Беларусі можа дзейнічаць «хтосьці іншы»

Еўрадэпутат Вітаўтас Ландсбергіс лічыць, што самому Аляксандру Лукашэнку цяперашняя сітуацыя пасля выбараў невыгодная, а значыць, «на працэсы ў Беларусі можа ўздзейнічаць хтосьці іншы».

«Уся гэтая сітуацыя, якая адбылася, цалкам невыгодная Лукашэнку. Або ён зусім з глуззду з’ехаў, або не быў вельмі разумным, хаця часам здаваўся досыць хітрым. Наўрад ці ўсё гэта ідзе па ягоных планах. Быць можа, плануе нехта іншы, хто таксама не любіць Лукашэнку і хоча яго знішчыць», — мяркуе ён.

Палітык выказаў няўпэўненасць у тым, што ўвесь КДБ Беларусі служыць Аляксандру Лукашэнку.

Аўштравічус: выбары ў Беларусі не скончыліся

Адзін з членаў камітэту па замежных справах Сойма Пятрас Аўштравічус выказаў здзіўленне, што кіраўнікі МЗС Нямеччыны, Польшчы, Швецыі і Чэхіі ўжо zebra.lt артыкул, дзе заявілі аб немагчымасці падтрымання ранейшых адносін паміж ЕС і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пасля 19 снежня, аднак у дакуменце адсутнічае подпіс іх літоўскага калегі Аўдронюса Ажубаліса.

Па словах палітыка, да выбараў у Беларусі рыхтаваліся загадзя, аднак тое, што адбылося ў Мінску ў дзень іх правядзення «дазваляе казаць, што выбары не скончыліся».

«Можам канстатаваць, што выбары працягваюцца, рэпрэсіі працягваюцца. Лукашэнка падмануў Еўропу, але нам не трэба працягваць займацца самападманам. Я вельмі шкадую, што сярод чатырох міністраў, якія падпісалі ліст, няма літоўскага міністра. Мне вельмі цікава, чаму так адбылося», — заўважыў ён.

Пятрас Аўштравічус падкрэслівае, што важны лёс кожнага з арыштаваных. Ён таксама заклікае сабраць подпісы з патрабаваннем вызваліць затрыманых. «Калі некаторыя палітыкі ў Літве маўчаць, гэта не азначае, што маўчаць грамадзяне. Трэба зрабіць гэта па ўсёй Еўропе», — заявіў член Сойма.

Ён лічыць неабходным арганізаваць пазапланавую сустрэчу міністраў замежных спраў Еўропы, каб абмеркаваць і перагледзець палітыку ў дачыненні да ўладаў Беларусі. «Самападман нас вядзе да далейшых памылак», — сказаў Пятрас Аўштравічус.

Как вам новость?
Головоломки