Літоўскі дэпутат раскрытыкаваў Грыбаўскайце за падтрымку Лукашэнкі

16.11.2010 17:07
Архив Редакция

Дэпутат сейма Літвы ад кіруючай партыі кансерватараў Мантас Адоменас раскрытыкаваў стаўленне прэзідэнта краіны Далі Грыбаўскайце да Беларусі. На думку дэпутата, пазіцыя літоўскага прэзідэнта, якая ў лістападзе на сустрэчы з амбасадарамі краін ЕС выказала падтрымку прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, можа азначаць адмову падтрымліваць дэмакратызацыю Беларусі.

«Выбары ў Беларусі не будуць дэмакратычнымі, і ў такіх умовах выказваць падтрымку Аляксандру Лукашэнку і сцвярджаць, што ён карыстаецца падтрымкай амаль 100% грамадства, вельмі небяспечна, гэта здраджвае глыбінным чаканням беларускай грамадскасці», — падкрэсліў Мантас Адоменас.

Паводле слоў дэпутата, раней палітыка Літвы адносна Беларусі была двухбаковай. З аднаго боку, улады супрацоўнічалі з афіцыйным Мінскам, а з другога — актыўна падтрымлівалі «грамадзянская супольнасць і паглыблялі дэмакратыю ў Беларусі». Заява, зробленае літоўскім прэзідэнтам, па словах дэпутата, можа азначаць адмову ад ранейшай знешняй палітыкі Літвы, перадае «Літоўскі кур’ер».

Мантас Адоменас таксама лічыць неабгрунтаваным сцвярджэнне аб тым, што ў беларускай апазіцыі няма ніякіх шанцаў на выбарах. «Калі казаць пра апазіцыю, магчыма ўпершыню пасля прыходу Лукашэнкі да ўлады ў нас ёсць такія моцныя кандыдаты ў прэзідэнты», — заявіў літоўскі парламентарый. У якасці такіх кандыдатаў дэпутат назваў лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, лідара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Даля Грыбаўскайце ў лістападзе, выступаючы перад пасламі краін ЕС у Вільні, заявіла, што перамога Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі абмяжуе ўплыў Масквы на Мінск і дазволіць захаваць стабільнасць у суседняй з ЕС краіне.

Как вам новость?