Літоўскі дэпутат: Страсбург не збіраецца мяняць лідара апазіцыі

26.08.2010 14:22
Архив Редакция

Дэпутат парламенту Літвы і Рады Еўропы Эгідыюс Варэйкіс заявіў аб тым, што Рада Еўропы лічыць Аляксандра Мілінкевіча афіцыйным лідарам беларускай апазіцыі і ў найбліжэйшы час не збіраецца мяняць свайго меркавання. "Мы не можам мяняць лідара апазіцыі кожныя паўгады", — сказаў Эгідыюс Варэйкіс.

Па словах літоўскага дэпутата, Рада Еўропы падтрымлівала і будзе падтрымліваць у далейшым беларускія дэмакратычныя сілы, «каб дапамагчы стварыць такую пастаянна дзейную апазіцыю, людзей, якія былі б сімваламі і флагманамі апазіцыі», перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«Да нас прыязджаюць прадстаўнікі розных рухаў, і не ўсе хочуць Мілінкевіча. Мы стараемся прыслухоўвацца да ўсіх. Мы разумеем, што, магчыма, кожны хоча мець такі статус (лідара апазіцыі — Тэлеграф), але наша пазіцыя такая: выйграць выбары, можа быць, і нельга, але выхоўваць грамадства трэба», — дадаў Эгідыюс Варэйкіс.

Літоўскі дэпутат: Лукашэнка не будзе гуляць па правілах

«У нас не было і няма веры ў тое, што ў Лукашэнкі (прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — Тэлеграф) можна выйграць, гуляючы па ягоных правілах», — растлумачыў палітык. Менавіта таму, па словах дэпутата, Страсбург хоча «стварыць з Мілінкевіча вобраз чалавека, які можа кіраваць дэмакратычнай краінай, паказаць, што альтэрнатыва ёсць».

У той жа час, па словах палітыка, тэхнічна адносіны Беларусі і Рады Еўропы працуюць. «Але палітычныя рашэнні з нелегітымным кіраўніцтвам прымаць нельга», — адзначыў Эгідыюс Варэйкіс.

«Лукашэнка дзейнічае па прынцыпе «бізнэс ёсць бізнс». Ён будзе рабіць бізнэс нават з тымі краінамі, якія кажуць, што ён дрэнны. На Захадзе думаюць, што калі яны будуць ўсміхацца Лукашэнку, а ён — ім, то гэта будзе лепш за ўсё. Што бізнэс пойдзе лепей, а Лукашэнка, які ўсміхаецца, перастане пераследаваць сваіх апанентаў. Але я, прабачце, у гэта не веру», — дадаў літоўскі парламентар.

Как вам новость?
Головоломки