Літоўскі дыпламат: прызнанне Абхазіі і ПА застопарыць супрацоўніцтва Мінску з ЕС

16.08.2010 17:06
Архив Редакция

Прызнанне незалежнасці каўказскіх рэспублік Абхазіі і Паўднёвай Асетыі з боку Беларусі застопараць супрацоўніцтва Мінску з Бруселем і нашкодзіць развіццю беларуска-еўрапейскіх адносінаў. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю аднаму еўрапейскаму выданню высокапастаўлены літоўскі дыпламат, прозвішча якога не называецца.

«Прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, вядома ж, нашкодзіць беларуска-еўрапейскім адносінам, а Грузія ў гэтым выпадку можа заблакаваць свой удзел ва «Усходнім партнёрстве». Тое ж самае тычыцца і стасункаў з ЗША, і Лукашэнка добра гэта ведае», — сказаў дыпламат .

Прадстаўнік Літвы таксама згадаў пра іншыя магчымыя наступствы такога кроку для Беларусі: візавыя санкцыі з боку ЕС, спыненне фінансавання з боку МВФ, ЕБРР і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, немагчымасць заключэння новага пагаднення з ЕС і адмова ў доступе на еўрапейскі рынак, перадае ІА «REGNUM- Беларусь».

На думку дыпламата, заявы прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева сведчаць аб раздражненні Расіі з нагоды таго, што яе саюзнікі па СНД і АДКБ не спяшаюцца прызнаваць незалежнасць дзвюх каўказскіх рэспублік. «Я не думаю, што цяпер ідуць нейкія сур’ёзныя размовы аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асетыі Беларуссю. Здаецца, расійскі бок проста губляе цярпенне», — зрабіў выснову літоўскі дыпламат.

Як раней паведамляў Тэлеграф, расійскі лідар заявіў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прысутнасці кіраўнікоў шэрагу краінаў СНД казаў аб сваім цвёрдым намеры прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асетыю. У адказ беларускі лідар абвінаваціў свайго расійскага калегу Дзмітрыя Мядведзева ў непрыстойнасці і несумленнасці ў дачыненні да сваіх выказванняў аб прызнанні суверэнітэту каўказскіх рэспублік.

Как вам новость?
Головоломки