Літоўскі прэм'ер адправіўся ў паход на роварах па Беларусі

26.07.2010 11:06
Архив Редакция

25 ліпеня 30 літоўскіх раварыстаў з ліку літоўскіх палітыкаў, чыноўнікаў, іхніх сяброў і членаў сем'яў адправіліся ў велатур па тэрыторыі Беларусі. Узначальвае калону прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс. Плануецца, што паход на роварах завершыцца 1 жніўня.

У складзе велкалоны «дарогамі Вялікага княства Літоўскага, па гістарычных літоўскіх землях» праедуць прадстаўнікі партыі «Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы», міністр сацыяльнай абароны і працы Данатас Янкаўскас і міністр эканомікі Дайнюс Крэйвіс, паведаміла прэс-сакратарка літоўскага прэм’ера Ярда Паўкштэне.

У Лідзе і Нясвіжы ўдзельнікі велапрабегу плануюць сустрэцца з прадстаўнікамі мясцовых літоўскіх суполак, а таксама наведаць службы ў каталіцкім храме, перадае БелаПАН.

Па словах прэс-сакратара літоўскага прэм’ера, СМІ «крыху перабольылі» запрашэнне Андруса Кубілюса, адрасаванае на сустрэчы ў Мінску 28 чэрвеня прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далучыцца да калоны ровараў. Пры гэтым Ярда Паўкштэне адзначыла, што яно было хутчэй «жартоўным, чым афіцыйным».

Как вам новость?
Головоломки