Літоўскага палітыка хочуць звольніць за фота ля савецкага сцяга ў Беларусі

20.05.2010 10:48
Архив Редакция

Літоўскага сацыял-дэмакрата, 71-гадовага віцэ-мэра Паневежскага раёна Вітаўтаса-Рапаласа Грытэнаса заклікалі да адстаўкі пасля таго, як палітык у горадзе Маладзечна на Дзень Перамогі сфатаграфаваўся з ветэранамі на фоне савецкага сцяга. Апаненты назвалі Грытэнаса палітычна непісьменным і абвінавацілі яго ў ігнараванні дзяржаўнай знешняй палітыкі і зневажанні памяці пацярпелых падчас савецкай акупацыі.

«Як можа прадстаўнік незалежнай Літвы афіцыйна фатаграфавацца каля чырвонага сцяга, якія праслаўляе няісны Савецкі Саюз? Складаецца ўражанне, што 20 гадоў незалежнасці прайшлі для іх незаўважанымі», — заявіла прадстаўнік Паневежскай мэрыі Віялета Грыгене, перадае DELFI. 
У сваю чаргу, Вітаўтас-Рапалас Грытэнас прапанаваў апанентам апамятацца і спыніць займацца палітыканствам. «Ведаеце, я скажу, некаторыя людзі хварэюць на сіндром індыка: як толькі бачаць чырвоны — адразу кудахчуць», — сказаў літоўскі палітык.

Как вам новость?
Головоломки