Літоўскія вытворцы скардзяцца на таннае беларускае піва

26.01.2011 13:47
Архив Редакция

Літоўскія вытворцы алкагольных напояў заяўляюць аб ўзмацненні ціску з боку канкурэнтаў з Беларусі, прычым не толькі ў сувязі з нелегальным імпартам, але і з законна завезенай прадукцыяй, якая ўвозіцца бяспошлінна. Па аб'ёме экспарту піва ў Літву Беларусь ужо займае другое месца і 20% рынку імпарту гэтага прадукту. 

Між тым, яшчэ два гады таму ў краіну завозілі менш за тону беларускага піва, піша партал DELFI са спасылкай на выданне Verslo žinios. Некалькі гадоў таму ў Літве разглядалі сур’ёзнымі канкурэнтамі півавараў Чэхіі, Германіі і Польшчы. Аднак з 2010 года ў літоўскіх крамах прадаецца ўсё больш піва беларускай вытворчасці.

Прэзідэнт Гільдыі літоўскіх півавараў Саулюс Галадаўскас растлумачыў, што з Беларусі ўвозіцца таннае піва. Паводле яго слоў, гэтаму спрыяе адсутнасць пошлінаў. Павялічыўся ўвоз і іншых алкагольных напояў. Так у 2010 годзе ў параўнанні з 2008 годам імпарт моцных алкагольных напояў у Літву вырас у 3,5 разы.

Как вам новость?
Головоломки