Літва абвергла заяву мінэнерга Беларусі датычную АЭС

02.03.2011 17:24
Архив Редакция

Сцвярджэнне намесніка міністра энергетыкі Беларусі аб адсутнасці ў Літвы прэтэнзій да Ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будучай беларускай АЭС не мае пад сабой ніякіх падстаў. Аб гэтым заявілі 2 сакавіка ў міністэрстве абароны навакольнага асяроддзя Літвы.

«Літва да гэтага часу не ўхваліла справаздачу АУНА. Літва так і не атрымала адказаў на пытанні аб крытэрах выбару пляцоўкі ў Астраўцы, які знаходзіцца ўсяго ў 50 кіламетрах ад Вільні, а таксама дакладнасці вывадаў прадстаўленых у АУНА», — гаворыцца ў паведамленні літоўскага ведамства, якое цытуе ІА Regnum.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Міхаіл Міхадзюк 2 сакавіка заявіў, што Беларусь адказала на ўсе пытанні Літвы па справаздачы аб уздзеянні будучай АЭС на навакольнае асяроддзе (АУНА), улічыла ўсе заўвагі літоўскага боку, а таксама правяла неабходныя кансультацыі па дадзеным пытанні ў шасці зацікаўленых дзяржавах. Намеснік міністра падкрэсліў, што АУНА была распрацаваны ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі і прайшла дзяржэкспертызу.

Как вам новость?
Головоломки