Літва абвінаваціла Беларусь у спробах дыскрымінацыі літоўцаў

03.08.2010 09:46
Архив Редакция

У Літве назвалі прычыны затрымкі падпісання дамовы з Беларуссю аб спрошчаным перамяшчэнні ў памежнай зоне. Па неафіцыйнай інфармацыі, Мінск патрабуе, каб літоўцы, якія прыязджаюць у Беларусь больш чым на пяць дзён, рэгістраваліся, а беларусы ў той жа час бесперашкодна перамяшчаліся па Літве.

Пры гэтым некаторыя беларускія пункты рэгістрацыі размяшчаюцца больш чым у 50 кіламетрах ад мяжы, на якія распаўсюджваецца дзеянне дамовы, у сувязі з чым літоўскія грамадзяне не змогуць іх наведваць, не парушаючы закону, адзначае DELFI са спасылкай на тэлеканал LNK.

«Істотная пазіцыя Літвы — каб з грамадзянамі абедзвюх краін паступалі аднолькава як на адным, так і на іншым баку, не павінна быць ніякай дыскрымінацыі ні з таго, ні з другога боку», — пракаментаваў сітуацыю міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

Дамова аб спрошчаным перамяшчэнні ў памежнай зоне прадугледжвае свабоднае перамяшчэнне беларусаў і літоўцаў, якія пражываюць у 50 кіламетрах ад мяжы, па гэтай тэрыторыі. Бакі спрабуюць яго ўзгадніць ужо на працягу двух гадоў. Планавалася, што Беларусь і Літва падпішуць дакумент падчас нядаўняга візіту ў Вільню беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі, аднак беларускі бок адмовіўся ад гэтага, матывуючы сваё рашэнне тэхнічнымі прычынамі.

Беларускі бок абвінавачання Літвы ў дыскрымінацыйных патрабаваннях афіцыйна не каментуе.

Как вам новость?
Головоломки