Літва адмяніла тэрмін даўніны па справе генерала Усхопчыка

31.05.2010 14:48
Архив Редакция

Літоўская пракуратура перакваліфікавалі абвінавачанне 25 фігурантам справы аб расстрэле мірных грамадзянаў у Вільні 13 студзеня 1991 г, сярод якіх — беларускі генерал Уладзімір Усхопчык. Цяпер іх абвінавачваюць у ваенных злачынствах, і 20-гадовы тэрмін даўніны па злачынствах, прадугледжаных дадзеным артыкулам, не дзейнічае.

Як расказалі ў Генеральнай пракуратуры Літвы, у цяперашні час дакументы перакладаюцца на беларускую і рускую мовы, пасля чаго будуць перададзеныя праваахоўным органам Беларусі і Расіі, перадае DELFI са спасылкай на літоўскі тэлеканал LNK.

Акрамя былога кіраўніка Віленскага ваеннага гарнізона, генерала Уладзіміра Усхопчыка, па гэтай справе праходзяць генерал Альгімантас Наўджунас, Анатоль Субоцін, палкоўнік Эдмундас Каспяравічус і іншыя.

Згодна з літоўскім правасуддзем, 25 асобаў, што ўдзельнічалі ў перавароце, стануць падазраванымі, калі замежныя органы правасуддзя перададуць ім паведамленні аб падазрэнні, іх дапытаюць ці выдадуць Літве.

«Цяпер падазрэньні будуць па той частцы, дзе прадугледжаны ваенныя злачынствы, а раней мелася на ўвазе канкрэтная дзейнасць. Напрыклад, забойства, нанясенне шкоды здароўю, спусташэнне будынкаў і г.д. Цяперашні артыкул ахоплівае ўсе гэтыя дзеяньні», — растлумачыў часовы выканаўца абавязкаў генеральнага пракурора Літвы Раймандас Петраўскас.

Артыкул 100 КК Літвы, па якім перакваліфікоўваецца абвінавачанне, прадугледжвае, што «той, хто намерана ў працэсе правядзення ці абапіраючыся на палітыку дзяржавы ці арганізацыі, у буйных маштабах і сістэматычна нападаў на мірных жыхароў, забіваў іх ці нанёс іх здароўю сур’ёзную шкоду, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 20 гадоў або пажыццёвым турэмным зняволеннем».

Як раней паведамляў Тэлеграф, у сакавіку праз адмову беларускіх уладаў выдаць генерала Усхопчыка прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ не стала запрашаць на святкаванне Дня незалежнасці краіны прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. «Што тычыцца запрашэння Лукашэнкі — у справе Усхопчыка павінен адбыцца пералом. Калі ён адбудзецца, тады абмяркуем», — заявіла тады кіраўніца літоўскай дзяржавы.

Літоўскія ўлады лічаць, што менавіта генерал Усхопчык аддаў загад страляць па бяззбройных людзях 13 студзеня 1991.

Как вам новость?