Літва і Беларусь разам будуць рыхтавацца да паводкі

04.03.2010 18:23
Архив Редакция

Дэлегацыя Літвы на чале з міністрам унутраных спраў Літвы Раймундасам Палайцісам чацвёртага сакавіка па запрашэнні Беларусі адправілася ў Мінск, дзе сустрэнецца са сваімі калегамі з міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Галоўнай тэмай хуткай сустрэчы стане вясновае пацяпленне, якое сёлета, па прагнозах спецыялістаў, можа прывесці да паводкі.

У замежнапалітычным ведамстве Літвы адзначылі, што асноўнай мэтай паездкі стане абмеркаванне сумесных дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый.
На перамовах плануюць таксама абмеркаваць планы па будаўніцтве Беларуссю сваёй АЭС, непадалёк ад мяжы з Літвой, паведамляе ІА «REGNUM-Беларусь».

“Літва не можа паўплываць на рашэнне Беларусі будаваць АЭС, але павінна выпрацаваць сумесныя дзеянні ў выпадку неспадзяваных сітуацый і эфектыўную сістэму абмену інфармацыяй”, — адзначыў Раймундас Палайціс.
 

Как вам новость?
Головоломки