Літва накіравала Беларусі ноту з нагоды АЭС

09.12.2010 13:42
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Літвы папрасіла даць тлумачэнні з нагоды заяў службовых асобаў Беларусі датычна планавнага будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі. Акрамя таго, МЗС Літвы адзначае, што Вільня дагэтуль мае пярэчанні, што тычацца ўздзеяння гэтага праекту на навакольнае асяроддзе.

У накіраванай Беларусі ноце сказана, што Літва прытрымліваецца пазіцыі, што працэс экалагічнай ацэнкі ўздзеяння беларускай АЭС не з’яўляецца поўным і сцвярджае, што ёй да гэтага часу не прадстаўлены адказы, чаму для будаўніцтва выбрана пляцоўка, размешчаная ўсяго ў 50 кіламетрах ад Вільні.

Літва «ў корані не згодная» з заявамі Мінску «пра нібыта завершаную Беларуссю працэдуру ацэнкі экалагічнага ўздзеяння будаўніцтва атамнай электрастанцыі і са сцвярджэннямі, быццам Літва не мае пярэчанняў супраць справаздачы аб экалагічным уздзеянні», сцвярджае ў сваёй ноце МЗС Літвы.

«Міністэрства (…) ласкава просіць тлумачэнняў ад Беларусі датычна заяў службовых асоб Беларусі аб завершанай працэдуры ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе планаванага будаўніцтва атамнай электрастанцыі, а таксама аб тым, быццам Літва не мае прэтэнзій да справаздачы ацэнкі экалагічнага ўздзеяння», — гаворыцца ў падпісанай 6 снежня ноце, копію якой атрымала агенцтва BNS.

У сваю чаргу, раней, у канцы лістапада старшыня камісіі па радыелагічнай абароне Беларусі Якаў Кенігсберг на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што Літва не мае прэтэнзій да справаздачы аб уздзеянні беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе. «Літоўскія спецыялісты пасля свайго апошняга візіту ў Мінск знялі ўсе пярэчанні па ім. Мы адказалі на ўсе пытанні, якія выклікалі занепакоенасць у літоўцаў, і ўсе пярэчанні былі знятыя», — заяўляў Якаў Кенігсберг.

Как вам новость?