Літва: намаганні беларускага рэжыму часовыя

31.12.2010 10:58
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс лічыць, што пасля 19 снежня Беларусь на нейкі час перастала рухацца да дэмакратыі. «Цяпер такі часовы перыяд, калі рух да заходняга, еўрапейскай жыцця спынены. Але гэта часова. Намаганні рэжыму не дапусцяць набліжэння гэтай краіны, збліжэння ці адкрытасці перад заходнім жыццём часовыя», — заявіў ён.

«Яны часова спрабуюць захаваць нейкія прывілеі, нейкія свае магчымасці нажывы або штосьці яшчэ і падысці да тых грашовых каналаў. Праз гэта пакутуюць усе жыхары Беларусі, але гэта часова», — сказаў літоўскі прэм’ер 30 снежня ў інтэрв’ю выданню Žinių radijas.

Услед за Польшчай Літва можа ўвесці для Беларусі бясплатныя візы

У сваю чаргу кіраўнік літоўскага МЗС Аўдронюс Ажубаліс у чацвер, 30 снежня, паведаміў, што, магчыма, беларускія грамадзяне змогуць атрымліваць нацыянальныя візы Літвы бясплатна, як гэта ўжо зрабіла Польшча, ці — «за сімвалічны кошт».

Міністр праінфармаваў, што некалькі дзён таму літоўскія чыноўнікі ўнеслі падобную прапанову сваім беларускім калегам. Аднак закон прадугледжвае, што Літва не можа прымаць такіх хуткіх рашэнняў у аднабаковым парадку, піша DELFI.

«Нашы супрацоўнікі падчас сустрэчы з супрацоўнікам з амбасады Беларусі прапанавалі адмовіцца ад платы за нацыянальныя візы на двухбаковай аснове», — растлумачыў Аўдронюс Ажубаліс.

Па словах кіраўніка літоўскага МЗС, ён плануе ініцыяваць папраўкі да закона, каб прымаць падобныя рашэнні стала прасцей.

Аўдронюс Ажубаліс таксама заявіў, што «палітычная свядомасць жыхароў Беларусі ўзрасла», а таму Літва «можа дапамагчы стымуляваць яе рост яшчэ больш», адкрываючы беларусам дарогу ў краіны Еўрасаюза.

Гаворка ідзе аб адмене платы за доўгатэрміновыя нацыянальныя візы — візы катэгорыі D. Яны выдаюцца асобам, якія збіраюцца знаходзіцца ў краіне больш за тры месяцы на працягу паўгода. Такія візы дазваляюць таксама знаходзіцца і ў іншых краінах Шэнгенскай прасторы, іх кошт цяпер складае 60 еўра.

Як раней паведамляў Тэлеграф, аб адмене платы за доўгатэрміновыя нацыянальныя візы для Беларусі заявіла Польшча. Рашэнне прынята ў сувязі з разгонам масавай дэманстрацыі 19 снежня ў Мінску.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки