Літва прапанавала Беларусі транзіт венесуэльскай нафты праз Клайпеду

29.04.2010 17:34
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс лічыць рэальным праект транзіту венесуэльскай нафты ў Беларусь, выкарыстоўваючы магчымасці Клайпедскага марскога дзяржаўнага порта. Пытанне пра магчымасць такога маршруту будзе абмеркавана 30 красавіка на сустрэчы Андруса Кубілюса з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі азнаёміўся 29 красавіка з інфраструктурай Клайпедскага порта і яго тэрміналаў. Андрус Кубілюс адзначыў, што частка порта належыць прыватнаму капіталу і частка — дзяржаве, перадае БелТА.

Адказваючы на пытанне журналістаў пра тое, ці гатовая Літва прадставіць ільготныя тарыфы для транзіту нафты, Андрус Кубілюс адзначыў, што гэта «пытанне перамоваў, заўсёды трэба зыходзіць з узаемнай выгады бакоў».

Асобы акцэнт кіраўнік літоўскага ўрада зрабіў на перспектывах кааперацыі ў транзіце. «Мы радыя, што беларуская прамысловасць выкарыстоўвае Клайпедскі порт, ёсць доўгачасовыя стратэгічныя планы па выкарыстанні чыгункі праз Беларусь да Казахстана», — сказаў Андрус Кубілюс. Ён таксама назваў іншыя прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва, у першую чаргу гэта вытворчасць угнаенняў і сельская гаспадарка.

Как вам новость?
Головоломки