Літва патрабуе ад Беларусі новыя доказы бяспечнасці АЭС

07.05.2010 12:33
Архив Редакция

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы падрыхтавала і перадало Беларусі дакумент з выкладам  афіцыйнай пазіцыі з нагоды будаўніцтвы беларускай АЭС у 55 кіламетрах ад Вільнюса ў Астравецкім раёне. У дакуменце паказана, што "ацэнка ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе недастаткова вычарпальная", у сувязі з чым Літва просіць беларускі бок правесці паўторную прэзентацыю праекту АЭС.

«Прааналізаваўшы ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, мы не ўхваляем будаўніцтва АЭС на Астравецкай пляцоўцы па матывах, выкладзеных у каментарах. Ацэнка недастаткова вычарпальная — у справаздачы абмежаваліся аналізам адзінай пляцоўкі. Гэта не адпавялае ўстаноўкам канвенцыі Espo, што патрабуюць прадставіць альтэрнатыву», — гаворыцца ў дакуменце, паведамляе DELFI.
Літоўскі бок раскрытыкаваў пляцоўку будучай беларускай атамнай станцыі, няпоўнасць справаздачы. У дакуменце таксама змешчана крытыка з нагоды недастаткова падрабязнага апісання рэактара, невыразнага парадку ўтылізацыі радыёактыўных адкідаў і г.д.
 
Літва паказвае і на тое, што няма матываў, па якіх была абрана менавіта Астравецкая пляцоўка і недастаткова матываваны выбар рэактара. «Паказана, што добрая якасць рэактара тым, што асноўнае абсталяванне і ахоўныя сістэмы выпрабаваны на двух кітайскіх рэактарах і што ёсць магчымасць вярнуць адпрацаваныя ядзерныя адыходы для доўгатэрміновага захоўвання ў Расію. Невыразныя іншыя аргументы», — гаворыцца ў дакуменце, накіраваным Беларусі.
Акрамя таго, указвае літоўскі бок, у дакументах сказана, што будучая АЭС вытрымае толькі падзенне лёгкага самалёта. «Гэта значыць, што яна не будзе абаронена ад магчымага падзення грамадзянскага авіялайнера, — падкрэсліваецца ў дакуменце. — У свеце ўсё больш краін з улікам магчымых тэрактаў прымае патрабаванне, каб новыя АЭС маглі вытрымаць падзенне вялікіх грамадзянскіх авіялайнераў. Такіх патрабаванняў будзе прытрымлівацца і Літва». 
«Літва лічыць непрымальным устаноўку рэактара, які не адпавядае указанаму патрабаванню, — заяўляе міністэрства аховы навакольнага асяроддзя. — З прадстаўленай інфармацыі пра неабходную для астуджэння колькасць вады мы не можам ацаніць надзейнасць дадзеных і абгрунтаванасць высноў, што не будзе адмоўнага ўздзеяння на раку Нярыс, не пагоршацца якасныя і колькасныя паказчыкі яе водаў».
У перададзеным Беларусі дакуменце літоўскі бок нагадаў і пра высновы Літоўскага інстытута фізікі, паводле якіх, у выпадку катастрофы прыйдзецца эвакуяваць Вільнюс.

Как вам новость?
Головоломки