Літва рыхтуецца прыняць першы танкер з нафтай для Беларусі

05.08.2010 16:48
Архив Редакция

Літоўская нафтапагрузачная кампанія Klaipedos nafta, якая знаходзіцца ў дзяржкіраванні, восенню плануе прыняць танкер з 80 тыс. тон нафты з Венесуэлы маркі «Санта-Барбара», прызначанай для Беларусі. Па словах кіраўніка літоўскай кампаніі Рокаса Масюліса, цяпер па гэтым пытанні з беларускім бокам вядуцца перамовы.

«З беларусамі мы пакуль вядзем перамовы і абмяркоўваем спробную партыю — для гэтага, хутчэй за ўсё, не патрабуюцца дадатковыя інвестыцыі, аднак мы павінны прааналізаваць хімічны склад прадукту і ацаніць уплыў на навакольнае асяроддзе. Але спробную партыю мы, хутчэй за ўсё, прымем», — Рокаса Масюліса Reuters.

Беларусь плануе завезці праз Клайпеду каля двух мільёнаў тон нафты — гэта каля 160 тыс. тон на месяц. Такая колькасць Klaipedos nafta перапампоўвае за тры месяцы, таму ёсць асцярогі з нагоды таго, што ў тэрмінала не хопіць магутнасцяў прыняць немалую дадатковую колькасць нафты, адзначае літоўская дзелавая газета Verslo zinios.

«Тэарэтычна мы маглі б пераваліць не толькі гэтыя два мільёны тон нафты, але і чатыры мільёны тон, аднак тады ўжо варта разгледзець, што рабіць з грузамі Orlen Lietuva, іх мы б ужо не змаглі прыняць», — канстатаваў кіраўнік Klaipedos nafta.

Цяпер грузы Orlen Lietuva складаюць каля 60% сукупных пагрузак Klaipedos nafta.

Как вам новость?
Головоломки