Літва вырашыла паўтарыць крок Польшчы па візах для беларусаў

03.01.2011 14:59
Архив Редакция

Улады Літвы вырашылі пайсці па прыкладзе Польшчы і адмяніць плату за нацыянальную візу для грамадзян Беларусі. Як паведаміў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, літоўскі бок мае намер дамагацца, каб беларускія грамадзяне атрымалі магчымасць атрымліваць літоўскія нацыянальныя візы бясплатна або па сімвалічных цэнах.

Падобная прапанова была агучана падчас сустрэчы з прадстаўнікамі амбасады Беларусі ў Літве. Як растлумачыў Аўдронюс Ажубаліс, Літва не можа ў аднабаковым парадку хутка прыняць такое рашенне з-за дзейнага закона аб спагнанні консульскіх збораў. Для гэтага неабходна двухбаковае пагадненне, перадае «Народная воля«.

Аўдроніс Ажубаліс таксама заявіў, што МЗС Літвы мае намер ініцыяваць унясенне паправак у закон, каб у будучыні падобныя рашэння можна было б прымаць больш аператыўна і прасцей.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Сойм Літвы заняў цвёрдую пазіцыю пры ацэнцы прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 23 снежня Сойм прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў мінулыя выбары прэзідэнта Беларусі недэмакратычнымі. У сувязі з гэтым літоўскія парламентарыі выступілі з прапановай аднавіць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

У той жа час рэакцыя польскіх уладаў на падзеі 19 снежня ў Беларусі рушыла ўслед неадкладна. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне аб адмене з 1 студзеня 2011 года платы за разгляд і выдачу нацыянальных польскіх візаў для беларускіх грамадзян у польскіх консульскіх аддзелах на тэрыторыі Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки