Літвін: далучэнне Ўкраіны да саюза Беларусі і Расіі — гэта ўтопія

07.04.2010 15:45
Архив Редакция

Спікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімір Літвін сёмага красавіка падчас брыфінгу ў Санкт-Пецярбургу заявіў пра тое, што магчымасць далучэння Ўкраіны да Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі з'яўляецца ўтопіяй. "Рашэнні пра ўваходжанне ў тыя ці іншыя саюзы і арганізацыі павінны старанна ўзважвацца", — сказаў Уладзімір Літвін.

Па меркаванні спікера Вярхоўнай Рады, Украіне варта актывізаваць двухбаковыя адносіны з Расіяй і Беларуссю, а таксама з усімі краінамі СНД, паведамляе ІА «REGNUM-Беларусь».

Уладзімір Літвін таксама паведаміў, што сёмага красавіка да яго звярнуўся кіраўнік Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Барыс Батура, які прапанаваў яму ўступіць у расійска-беларускую парламенцкую асамблею. Па словах спікера ўкраінскай Вярхоўнай Рады, на гэту прапанову ён адказаў, што «трэба ўважліва вывучыць і гэта».

Как вам новость?