Літвіна: СМІ Беларусі патрэбна стратэгія ўзаемадзеяння

15.07.2010 14:59
Архив Редакция

Кіраўнік "Беларускай асацыяцыі журналістаў" (БАЖ) Жанна Літвіна на круглым стале «Сітуацыя ў медыйнай прасторы Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі, рэаліі і перспектывы» паведаміла, што беларускім СМІ патрэбная стратэгія ўзаемадзеяння. Пры гэтым кіраўнік БАЖ акцэнтавала ўвагу на тым, што "журналісты не павінны і не абавязаныя абслугоўваць палітыкаў".

«У цяперашні момант штотыднёвы наклад незалежнай грамадска-палітычнай прэсы складае ад 500 да 700 тыс. асобнікаў. Колькасць саміх выданняў з часу апошняй прэзыдэнцкай кампаніі скарацілася напалову. 13 газетаў выціснута з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду. 20 журналістаў атрымалі афіцыйнае папярэджанне з боку пракуратуры», — цытуе Жанну Літвіну сайт АГП.

Акрамя Жанны Літвіной ў першым раўндзе дыскусіі круглага стала прынялі ўдзел старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай Партыі Яраслаў Раманчук, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслаў Грыб.
 
Таксама ўдзел у круглым стале прынялі журналісты і прадстаўнікі амбасадаў Украіны, Чэхіі, ЗША, Венгрыі, а таксама офісу АБСЕ ў Мінску.

Как вам новость?