Лукашэнка абяцае беларусам да 2015 году заробак у тысячу даляраў

06.12.2010 15:41
Архив Редакция

Памер заробку ў Беларусі да 2015 года павінен наблізіцца да тысячы даляраў у эквіваленце. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на IV Усебеларускім народным сходзе. "Гэта самыя высокія ў нашай гісторыі тэмпы росту заработнай платы і даходаў насельніцтва", — сказаў беларускі лідар.

«Калі падчас крызісу ў багатых еўрапейскіх і іншых прасунутых краінах людзей тысячамі выкідвалі на вуліцу, я катэгарычна забараніў кіраўнікам прадпрыемстваў рабіць гэта ў нас. Я ўжо тады вам казаў: крызіс рана ці позна скончыцца, што і адбываецца цяпер. Попыт у тым ліку на нашу прадукцыю будзе расці. Але калі мы звольнім работнікаў, развалім працоўныя калектывы, то хто потым будзе вырабляць гэтую прадукцыю? Больш за тое, страцім кваліфікаваную працоўную сілу. Ну, а галоўнае: куды ж пойдуць гэтыя людзі, нашы людзі?», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Па словах кіраўніка дзяржавы, «калі ва ўмовах крызісу попыт на тавары падае, а пры неабходнай колькасці ў пяцьсот чалавек на вытворчасці мы трымаем тысячу, то і заробак будзе ў два разы меншы». «У нас было два варыянты: або мільёны людзей на вуліцу, або больш-менш прыстойная зарплата для гэтых мільёнаў. З двух зол выбралі меншае. Тады мільёны людзей стаялі перад фактам страціць працу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак і ў гэтых умовах да канца 2010 года сярэдняя заработная плата дасягне 500 даляраў у цэлым па краіне, запэўніў беларускі лідар. «Вядома, сярэдняе — не значыць ва ўсіх, — адзначыў прэзідэнт Беларусі. — Аднак рэальныя даходы на душу насельніцтва ў параўнанні з 2005 годам павысіліся амаль у два разы, значна выраслі прыбыткі найменш забяспечаных грамадзянаў. Фактычна за пяць гадоў па мінімальным узроўні аплаты працы мы падняліся да максімальных задачаў мінулай пяцігодкі».

«Заробак ў 500 ці нават у 1000 — меншы за еўрапейскі ўзровень. Але гэта калі лічыць толькі яго намінальнае значэнне. Аднак нельга не ўлічваць, што дзяржава добраахвотна ўзяла на сябе значную частку выдаткаў, звязаных з сацыяльным забеспячэннем грамадзянаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, запэўніўшы, што «ўсе намаганні дзяржавы былі і будуць накіраваны на няўхільны рост дабрабыту нашых грамадзян».

Лукашэнка: Беларусь да 2016 года па долі ВУП на душу насельніцтва павінна выйсці на сярэднееўрапейскі паказчык

Акрамя таго, па словах кіраўніка дзяржавы, Беларусь да 2016 года па долі ВУП на душу насельніцтва павінна выйсці на сярэднееўрапейскі паказчык. «У асноўных палажэннях праекту Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку закладзеныя вельмі напружаныя паказчыкі, закліканыя забяспечыць істотнае павышэнне дабрабыту беларусаў», — сказаў прэзідэнт краіны.
 
«Рост валавага ўнутранага прадукту за пяцігодку павінен скласці 162-168%, гэта значыць па долі ВУП на душу насельніцтва да 2016 годзе мы павінны выйсці фактычна на сярэднееўрапейскія паказчыкі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта максімальныя тэмпы росту за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Пры гэтым забяспечваць іх давядзецца ў адносінах да ўжо дасягнутай досыць высокай базе».

Таксама ў ліку прыярытэтных задачаў у эканоміцы Аляксандр Лукашэнка назваў энергетычную бяспеку, імпартазамяшчэнне, лекавую бяспеку, збалансаванасць знешняга гандлю і нарошчванне экспарту. «Для Беларусі энергабяспека — паняцце не статыстычнае, а стратэгічнае. Гэта пытанне нашай незалежнасці як дзяржавы і гарантыя стабільнасці нашай эканомікі», — сказаў беларускі лідар.
 
«Работа ўрада павінна быць накіраваная на тое, каб да 2015 года забяспечыць атрыманне больш за 30% першаснай энергіі з уласных крыніцаў, а пакінутыя 70% дыверсіфікаваць як па пастаўшчыках, так і па відах», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым, па словах кіраўніка краіны, нельга забываць і аб энергазберажэнні. «За пяць гадоў энергаёмістасць валавага ўнутранага прадукту ўжо скарочана на чвэрць. Гэтага катэгарычна недастаткова. У наступнай пяцігодцы па энергаэфектыўнасці эканомікі мы павінны ўвайсці ў клуб еўрапейскіх краінаў», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки