Лукашэнка абяцае павялічыць абараназдольнасць Беларусі

10.05.2010 16:10
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на парадзе ў Мінску ў Дзень Перамогі, што "складанае сучаснае становішча прад'яўляе падвышаныя патрабаванні да ўмацавання абараназдольнасці нашай дзяржавы". "Для гэтага мы распачнём усе неабходныя меры. Асноўная ўвага — забеспячэнню неабходнага ўзроўню развіцця Ўзброеных сіл", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Памятаючы ўрокі вайны, мы ўсведамляем, што для нас няма нічога больш важнага за забеспячэнне міру, дабрабыту народа і незалежнасці дзяржавы. Менавіта на гэта накіравана наша палітыка. Каштоўную спадчыну — волю і незалежнасць — трэба не толькі паважаць, але і абараняць ад палітычных і эканамічных пагроз любымі сродкамі», — падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама выказаў «найвялікшую падзяку» ветэранам, за тое, што яны «падарылі нам жыццё». «Вы можаце быць упэўненыя, што ў Беларусі незгасальны подзвіг савецкага народа будзе ўшанаваны заўсёды», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

«У памяці народнай назаўжды застануцца самаадданасць і мужнасць тых, хто вытрымаў найцяжэйшыя выпрабаванні і перамог у самай жорсткай вайне мінулага стагоддзя. Значэнне той Перамогі для ўсяго чалавецтва не знікне. Яна стала знакам святкавання жыцця над смерцю, волі над рабствам, гуманізму над расізмам, увасобіла ў жыццё справядлівую адплату агрэсіі і гвалту, вынесла суровую адзнаку вар’яцкім амбіцыям і ідэям пра сусветнае панаванне», — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка: спробы рэвізіі гісторыі сталі палітычнай тэндэнцыяй

Разам з тым, па словах беларускага лідара, у апошні час у свеце ўсё часцей адбываюцца спробы рэвізіі гісторыі і скажэння праўды ў Другой сусветнай вайне, якая складаецца ў тым, што «вырашальную ролю ў антыфашысцкай барацьбе згуляў Савецкі Саюз».

«Нажаль, усё часцей знаходзяцца людзі, якія аплачаную мільёнамі жыццяў праўду імкнуцца падмяніць сурагатамі, якія прыніжаюць значэнне Вялікага Подзвігу нашага салдата і партызана, ачарніць патрыётаў, што змагаліся за вызваленне сваёй краіны», — адзначыў прэзідэнт Беларусі.

«Яшчэ горш, што падобныя спробы сталі перарастаць у палітычную тэндэнцыю. Сёння неабходна зрабіць усё магчымае, каб спыніць рэвізію гісторыі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Тады, у 41-м, адбылося не проста сутыкненне дзяржаў і велізарных ваенных патэнцыялаў. Гэта была ўсёабдымная бітва розных палітычных сістэм, процілеглых маральных і духоўных каштоўнасцяў. І мы атрымалі ў ёй перамогу. На абарону Айчыны ўзняўся ўвесь народ. Менавіта таму гэта вайна навекі ўвайшла ў гісторыю як Вялікая Айчынная вайна», — заявіў кіраўнік дзяржавы
.
«І сёння ў парадным страі ў Мінску, Маскве і Кіеве плячом да пляча стаяць вайскоўцы братэрскіх славянскіх краін. Памяць пра гераічны подзвіг — святая. Аднак каб пазбегнуць трагічных памылак, з досведу мінулага неабходна зрабіць правільныя высновы. Мы заклікаем усе краіны свету не ігнараваць новыя выклікі і небяспечныя тэндэнцыі, якія пагражаюць нашай бяспецы», — сказаў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки