Падчас паездкі па Гомельскай вобласці прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў аграгарадок Холмеч і пагутарыў з яго жыхарамі. Беларускі лідар, паабяцаў, што да канца года сярэдні заробак па краіне складзе 500 даляраў у эквіваленце. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў 2011 годзе ўдвая павысіцца заробак нізкааплатных катэгорый працаўнікоў: у сельскай гаспадарцы, сістэме адукацыі і ахове здароўя.
«Я нават не думаю пра тое, што мы можам дзесяць-дваццаць даляраў не дацягнуць. Пастаўлена задача, і мы павінны яе дасягнуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, кажучы аб плане дасягнуць да канца года заробку па краіне ў 500 даляраў у эквіваленце.
Кажучы аб нізкааплатных катэгорыях працаўнікоў, прэзідэнт сказаў: «Настаўнікаў, лекараў, нянечак, выхавальніц у дзіцячым садку трэба «падцягваць». І калі мы ў наступным годзе ў два разы павялічым ім заробкі і вырасце сярэдняя зарплата па краіне, тады ў людзей і настрой будзе добры», — цытуе кіраўніка дзяржавы прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Пры гэтым беларускі лідэр дадаў, што ўзровень зарплаты неабходна падцягваць да сярэднееўрапейскага.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў таксама, што сёлета не такімі хуткімі тэмпамі раслі заробкі і пенсіі праз фінансава-эканамічнага крызіс, які выбухнуў у свеце. Прэзідэнт лічыць, што Беларусь ужо выходзяць з крызісу, і беларусы «па вялікім рахунку нават яго не заўважылі». «Да канца года Беларусь выйдзе з гэтай сітуацыі», — упэўнены беларускі лідар.