Лукашэнка абяцае расказаць заўтра, за каго прагаласаваў

19.12.2010 16:28
Архив Редакция

Дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не стаў казаць аб тым, за каго 19 снежня аддаў свой голас на выбарах. "Мне сынок сказаў: "ты не кажы, тата, у нас таемнае галасаванне". Заўтра скажу, навошта рэйтынг падымаць?" — адзначыў беларускі лідар. Па традыцыі, на выбарчы ўчастак Аляксандр Лукашэнка прыйшоў са сваім малодшым сынам Мікалаем.

Аляксандр Лукашэнка ў размове з журналістамі таксама падкрэсліў, што вынік выбараў вызначыць толькі беларускі народ. «Ці захоча другі тур — будзе другі тур, вырашыць усе ў адзін тур — значыць хопіць аднаго туру. Сёння будуць раскрыты, раскладзены бюлетэні, і камісіі вынесуць свой вердыкт. Вы сёння адзін дзень бачыце цалкам роўнага і безабароннага прэзідэнта», — цытуе Аляксандра Лукашэнку РИА «Новости».

Акрамя таго беларускі лідар заявіў, што гатовы супрацоўнічаць з усімі, хто выступае за стабільнасць і бяспеку ў Беларусі, у тым ліку, з некаторымі альтэрнатыўнымі кандыдатамі, якія балатуюцца ў сёлета на пасаду кіраўніка дзяржавы. Тым не менш, Аляксандр Лукашэнка не стаў называць канкрэтных прозвішчаў, перадае БелТА.

Лукашэнка: з бандытамі і дыверсантамі я дыялогаў не вяду

«Я з бандытамі і дыверсантамі ніякіх дыялогаў не вяду, а з нармальнай апазіцыяй. Павінен прызнацца, што сярод альтэрнатыўных кандыдатаў ёсць няшмат, але нармальных людзей, разумных, са сваёй пазіцыяй і пунктам гледжання», — падкрэсліў прэзідэнт.

«Я гатовы супрацоўнічаць з кім заўгодна, з апазіцыяй, не апазіцыяй — з людзьмі, якія хочуць жыць у сваёй краіне і забяспечваць яе незалежнасць, каб наша краіна была спакойнай і прыгожай, як гэтага хачу я», — дадаў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки